У хрысьціянскай школе ў горадзе Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША, адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе, што сама меней 5 чалавек загінулі; як мяркуецца, сярод іх і нападнік.
Паведамляецца аб параненых, якіх даставілі ў лякарні, але дакладная колькасьць пацярпелых не называецца.
CNN паведамляе, што сярод параненых вучні і супрацоўнік школы.
Паліцыя перакрыла дарогі і папрасіла людзей пазьбягаць гэтага раёну — усё яшчэ праводзяцца паўторныя вобшукі будынку і транспартных сродкаў.
Па дадзеных вэб-сайту хрысьціянскай школы Abundant Life у Мэдысане, у ёй навучаецца каля 400 вучняў.
- У лістападзе ў выніку страляніны ў амэрыканскім Новым Арлеане на традыцыйным парадзе загінулі 10 чалавек.