У пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь», які здарыўся 13 сьнежня, пацярпелі 20 чалавек. На наступны дзень Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэньня. Сёньня стала вядома пра затрыманьне падазраваных.
Затрымалі падазраваных у парушэньні патрабаваньняў пажарнай бясьпекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску, паведаміла прэс-служба МУС.
14 сьнежня па факце пажару завялі крымінальную справу па ч.2 арт.304 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі, якое пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці прычыненьне шкоды ў буйным памеры). Сьледчыя адбіралі неабходную дакумэнтацыю, дапытвалі сьведак і пацярпелых, паведамілі ў СК.
Раней стала вядома, што ў выніку пажару ў ГЦ «Беларусь» пацярпелі 20 чалавек.
16 сьнежня падчас нарады ў Віцебску кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітры Круты заявіў, што будынак ГЦ, напэўна, зьнясуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканьнях. Пацярпелі 16 чалавек