Начальнік галоўнага ўпраўленьня па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі паведаміў, што ў лячэбныя ўстановы Віцебску пасьля пажару зьвярнуліся 15 чалавек. Дзевяць зь іх даставілі машынамі хуткай мэдычнай дапамогі. Шпіталізавалі 12 чалавек, што трое пацыентаў праходзяць лячэньне амбуляторна.
Паводле інфармацыі МНС, у гандлёвы цэнтар на вуліцы Генэрала Белабародава прыбылі больш за 80 супрацоўнікаў ведамства і 20 адзінак тэхнікі. Выратавалі 10 чалавек, яшчэ 215 эвакуавалі.
Паводле апошняй на гэты момант інфармацыі МНС (20:26), пажар быў лякалізаваны, праводзілі ліквідацыю яго ачагоў у павільёнах гандлёвага цэнтру.
Галоўнае ўпраўленьне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму, а таксама служба экстраннай псыхалягічнай дапамогі МНС абвясьцілі тэлефоны і адрасы, па якіх пацярпелыя на пажары могуць атрымаць псыхалягічную дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску гарэў гандлёвы цэнтар «Беларусь», пацярпелі прынамсі 10 чалавекПаведамляецца, што на месцы працуе апэратыўна-сьледчая група. Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца.