Вязень сырыйскай турмы: «І не пытайцеся нават, па якіх частках цела б’юць — б’юць паўсюль»

Камэра ў турме сырыйскай выведкі, Дамаск, 13 сьнежня 2024

Лібанец Мааз Маараб правёў у сырыйскіх турмах 17 гадоў. Ён расказаў, як яго катавалі.

«На допытах сьледчы пачынае задаваць пытаньні, потым прыносіць пугу. І не пытайцеся нават , па якіх частках цела б’юць — б’юць паўсюль. А потым кола. У яго ўстаўляюць жалезную загваздку і цябе на ўсім гэтым круцяць, як смажанае кураня. Пальцы ног зьвязваюць так, што паварушыцца немагчыма. Потым пачынаецца зьбіцьцё, і колькі ні прасі, яны не спыняюцца» — расказаў былы вязень сырыйскай турмы.

Паводле Маараба, пасьля катаваньняў вязьня пераводзілі ў іншае падразьдзяленьне, дзе зьдзекі працягваліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія жахі выкрыліся ў сырыйскай турме Сэйдная пасьля падзеньня рэжыму Асада. ФОТА і ВІДЭА

Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.

Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.

Your browser doesn’t support HTML5

«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму

Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.