Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, прадстаўляючы прыярытэты польскага старшыняваньня ў сфэры зьнешняй палітыкі.
«Дэвіз нашага старшыняваньня — бясьпека Эўропы. З гэтай прычыны праца старшыняваньня будзе засяроджаная на максымальнай падтрымцы Ўкраіны, захаваньні бягучай палітыкі ў дачыненьні да Расеі і Беларусі, а таксама ўмацаваньні бясьпекі і ўстойлівасьці Эўразьвязу», — заявіў ён.
«Мэтай старшыняваньня стане ўзмацненьне санкцый Эўразьвязу супраць агрэсараў Расеі і Беларусі і барацьба зь іх абыходам», — дадаў міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы прадстаўнік МЗС Польшчы ў справах Беларусі расказаў аб сваіх прыярытэтахСікорскі анансаваў правядзеньне 25 лютага канфэрэнцыі, прысьвечанай санкцыйнай палітыцы.
«Польскае старшыняваньне будзе імкнуцца да таго, каб Расея сутыкнулася з наступствамі сваёй агрэсіі, як юрыдычнымі, гэтак і фінансавымі. Будзем імкнуцца заручыцца падтрымкай дзяржаваў-чальцоў для поўнага выкарыстаньня замарожаных актываў цэнтральнага банку Расеі для падтрымкі Ўкраіны», — сказаў ён.
Паводле ягоных слоў, Польшча таксама будзе дамагацца, каб ЭЗ не вяртаўся да супрацоўніцтва з РФ і Беларусьсю да заканчэньня агрэсіі.