Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Цяпер ён дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамічных сыстэмах пры Ўнівэрсытэце Вашынгтону ў Сіетле, а ад студзеня 2025 году мае выкладаць інжынэрыю ва Ўнівэрсытэце Гаваяў у Ганалулу.
1:53 — Чаму часта прасьцей напісаць музыку ці тэкст з дапамогай штучнага інтэлекту, чым зрабіць фізычную працу з дапамогай робата? Калі можна «засунуць руку ў галаву»?
3:49 — Як працуюць тэхналёгіі, якія сёньня найбольш вядомыя пад назвай «штучны інтэлект» — чат-боты накшталт ChatGPT ці генэратары выяваў, такія як Midjourney.
7:23 — Наколькі чалавек разумее, як і чаму мяняюцца парамэтры нэўрасеткі. Празрысты інструмэнт ці «чорная скрыня»?
9:25 — Якія рэсурсы патрэбныя для сучасных тэхналёгіяў штучнага інтэлекту і чаму кампаніі хаваюць тэхнічныя дэталі.
13:08 — Схаваная чалавечая праца ў прадуктах штучнага інтэлекту.
16:00 — Як штучны інтэлект выкарыстоўваецца ў навуцы.
20:05 — Галоўная розьніца паміж моўнымі мадэлямі і робатамі-андроідамі.
21:09 — Ці могуць кампутары прымаць адміністрацыйныя рашэньні.
23:10 — Наколькі прасоўваецца стварэньне робатаў-андроідаў.
25:05 — Навошта нам робаты, якія імітуюць людзей.
28:26 — Ці праўда, што эканамічныя стымулы заахвочваюць ствараць машыны, якія хутчэй імітуюць чалавека, чым дапамагаюць чалавеку.
32:04 — Наколькі разьвіцьцё штучнага інтэлекту можа ўвасобіць у жыцьцё найгоршыя дыстопіі, дзе за чалавекам будзе татальнае сачэньне і кантроль.
34:29 — Як тэхналёгіі сачэньня падрываюць прэзумпцыю невінаватасьці.
37:55 — Чалавечая і «машынная» несправядлівасьць — у чым розьніца і што горшае.
40:47 — Праблемы з рашэньнямі, якія прымаюцца альгарытмам.
44:25 — Наколькі важны для пасьпяховасьці штучнага інтэлекту «Тэст Т’юрынга» — каб сыстэма магла камунікаваць з чалавекам і той ня здолеў бы яе адрозьніць ад чалавека.
46:31 — CAPTCHA як спосаб пазнаць чалавека празь «неаптымальнасьць».
49:41 — «Цяжкая праблема сьвядомасьці» — як мозг спараджае сьвядомасьць і як у прынцыпе нейкая сыстэма здольная спараджаць суб’ектыўны досьвед. Ці ёсьць навуковыя адкрыцьці апошніх гадоў, якія могуць дапамагчы знайсьці адказы на гэтыя пытаньні?
51:41 — AGI = Artificial General Intelligence (штучны агульны інтэлект) альбо A Guy in India (нехта там у Індыі)?
55:57 — Ці ёсьць сур’ёзная імавернасьць, што машына можа выпадкова ўсьвядоміць ўласнае існаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як папа Францішак рэфармуе каталіцкую царкву«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.