Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
20-гадовую жыхарку Смаргоняў затрымалі за танец у міліцэйскай форме ў TikTok, піша «Вясна». Паведамляецца, што дзяўчыне прызначылі штраф у адміністрацыйнай справе за нашэньне формы асобай, якая ня мае на гэта права.
Раней за відэа ў TikTok пра міліцыю затрымалі 18-гадовую дзяўчыну і 20-гадовага хлопца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 сьнежня: у Берасьці за пратэсты судзяць ужо пятнаццатую групу людзей