У заявах апазыцыйных партыяў гаворыцца, што перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Грузіі павінны прайсьці новыя выбары ў парлямэнт. Тры партыі назвалі дзейную прэзыдэнтку Саламэ Зурабішвілі адзіным легітымным кіраўніком дзяржавы пасьля будучых выбараў, паведамляе «Эхо Кавказа».
Выбары ў Грузіі ў 2024 годзе ўпершыню пройдуць па новай сыстэме. Да гэтага прэзыдэнта выбіралі ўсеагульным галасаваньнем. Цяпер яго будзе выбіраць калегія электраў, якая складаецца з дэпутатаў парлямэнту, дэлегатаў ад грузінскага парлямэнту ў Абхазіі і Аджарыі, які засядае ў Тбілісі, і муніцыпалітэтаў.
Апазыцыя ад працы ў парлямэнце адмовілася. Чатыры апазыцыйныя партыі не прызнаюць вынікаў выбараў 2024 году, называючы іх сфальсыфікаванымі. Таксама выбары не прызналі празрыстымі і на Захадзе.
Партыя «Грузінская мара», якая арганізавала канстытуцыйны рэфэрэндум аб зьмене сыстэмы выбараў, вылучыла на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста Міхэіла Кавэлашвілі. З 2016 году ён выбіраўся ў парлямэнт, спачатку ад «Грузінскай мары», а затым ад сяброўскай ёй антызаходняй партыі «Сіла народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі лідэра кааліцыі «За перамены» арыштавалі на 12 дзён«Грузінская мара» мае абсалютную большасьць галасоў у калегіі электараў, што фактычна гарантуе выбраньне Кавэлашвілі. Дзейная прэзыдэнтка Зурабішвілі знаходзіцца ў апазыцыі да партыі і раней заяўляла, што працягне лічыць сябе кіраўніцай дзяржавы і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Яна актыўна ўдзельнічае ў пратэстах, якія адбываюцца ў Тбілісі ўжо некалькі тыдняў.
У час разгонаў пратэстаў сілавікі і неапазнаныя людзі ў чорным жорстка білі людзей, раненьні і траўмы атрымалі таксама некалькі журналістаў.
Пасьля заяваў прэм’ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ пра спыненьне інтэграцыі ў Эўразьвяз і адмову ад фінансаваньня зь яго боку, ЗША і краіны Эўразьвязу сталі абмяркоўваць забарону на ўезд некаторым прадстаўнікам грузінскай улады. Акрамя таго, у Эўрапарлямэнце прызналі легітымнасьць Зурабішвілі.
Сярод апошніх рашэньняў «Грузінскай мары» — падзел Міністэрства культуры і спорту на два розныя ведамствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі візавыя санкцыі для 20 грамадзян Грузіі «за падрыў дэмакратыі»