Пра гэта паведамляе праект Радыё Свабода «Север.Реалии». Разбураныя знакі знаходзіліся на адлегласьці некалькіх кілямэтраў адзін ад аднаго.
Многіх палонных зьмяшчалі ў лягеры. Мэмарыял ваеннапалонным польскай Арміі Краёвай меў статус помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.
Вандалы зьнішчылі таксама ўсе мэмарыяльныя надпісы, прысьвечаныя памяці аб вайне і рэпрэсіях. Знос правялі будаўнічай тэхнікай пасярод ночы. Мясцовыя жыхары лічаць, што гэта было зроблена з дазволу ўладаў.
У той жа час суразмоўца выданьня «Окно» ў адміністрацыі Баравіцкага раёну заявіў, што мясцовыя чыноўнікі напісалі заяву ў паліцыю па факце вандалізму.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павэл Уроньскі ў размове з рэдакцыяй праекту «Вот так» зазначыў, што гэтае разбурэньне польскага помніка — самы маштабны выпадак нападу на польскі мэмарыял у гісторыі сучасных расейска-польскіх адносін.
Жаўнеры Арміі Краёвай на момант узяцьця ў палон фармальна былі саюзьнікамі Савецкага Саюзу. Многія з палонных іншых нацыянальнасьцяў перасьледаваліся паводле закону насуперак міжнароднаму праву аб вайне.
«Перш за ўсё гэта месца, дзе ляжаць людзі, забітыя Ёсіфам Сталіным. Гэта польскія ахвяры савецкага ГУЛАГу, у якім гінулі ня толькі палякі, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, у тым ліку і расіяне. Гэта могілкі», — падкрэсліў прадстаўнік польскага МЗС.
У МЗС Польшчы гэты напад на помнік зьвязваюць з прынятым расейскімі ўладамі рашэньнем аб закрыцьці консульства Польшчы ў Пецярбургу. Польскае пасольства ў Маскве пасьля разгрому помніка накіравала расейскім уладам ноту з просьбай патлумачыць сытуацыю вакол зносу і пакараць вінаватых.
Расейскія ўлады сытуацыі не камэнтавалі.
Што адбываецца ў Беларусі
Паводле МЗС Польшчы, у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана ці апаганена больш за 13 месцаў памяці палякаў.
Зьнішчэньне польскіх пахаваньняў і памятных мясьцін у Беларусі пачалося ў чэрвені 2022 году.
МЗС Польшчы выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з «пачашчэньнем актаў апаганеньня месцаў польскай нацыянальнай памяці» ў Беларусі. У Варшаве падкрэсьлілі, што вандалізм адбываецца галоўным чынам на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, «дзе знаходзіцца каля 550 месцаў спачыну польскіх воінаў, удзельнікаў народных паўстаньняў, абаронцаў Горадні».
У прыватнасьці, што тычыцца Горадзенскага раёну: 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэньне пахаваньняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёну, 22 ліпеня — у Стрыеўцы Горадзенскага раёну, 25 жніўня — у вёсцы Сурконты Воранаўскага раёну, 13 верасьня — каля вёскі Плябанішкі Горадзенскага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Горадзеншчыне зноў разбурылі могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Гэта ўжо сёмы выпадак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы: у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана ці апаганена ўжо 13 месцаў памяці палякаў