З 1 студзеня 2025 году збор за выдачу нацыянальнай польскай візы (тып D) для грамадзян Беларусі складзе 60 эўра, паведамляецца ў рашэньні МЗС Польшчы.
У адпаведнасьці з дакумэнтам, збор у памеры 60 эўра будзе спаганяцца з грамадзян Беларусі, якія падаюць дакумэнты на нацыянальныя польскія візы, у пэрыяд з 1 студзеня па 31 сьнежня 2025 году.
Ад збору вызваляюцца пры падачы заявы на нацыянальную візу непаўналетнія асобы ва ўзросьце ад 12 да 18 гадоў, а таксама людзі, маладзейшыя за 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у сэмінарах, канфэрэнцыях, спартовых, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, арганізаваных некамэрцыйнымі арганізацыямі.
Таксама збор ня будуць плаціць грамадзяне Беларусі, якія зьвяртаюцца па гуманітарную візу.
Цяпер збор за выдачу польскай нацыянальнай візы складае 35 эўра.
У канцы сьнежня 2015 году грамадзян Беларусі вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы. Консульскі збор 35 эўра вярнулі з 1 студзеня 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз