Ціханоўская падвяла вынікі папярэдніх месяцаў працы кансультацыйнай групы «Беларусь-Эўразьвяз»

Паседжаньне Кансультацыйнай групы Беларусь-Эўразьвяз

Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца з рабочым візытам у Брусэлі, узяла ўдзел у пасяджэньні Кансультацыйнай групы «Беларусь-Эўразьвяз».

Беларуская палітык падвяла вынікі супрацоўніцтва за апошнія паўгода, паведаміў Офіс Ціханоўскай.

Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская

Яна адзначыла пачатак працы над чарговым этапам ацэнкі патрэбаў для падтрымкі журналістаў, праваабаронцаў, НКА, моладзі, культурных ініцыятываў.

Удзельнікі паседжаньня ў Брусэлі

На думку Ціханоўскай, умацавалася стратэгічная камунікацыя зь беларусамі, праводзіліся кампаніі па вызваленьні палітычных вязьняў.

«Мы дамагаліся ліквідацыі шчылін у санкцыях, каб рэжым працягваў несьці адказнасьць за злачынствы. Разам мы зладзілі мноства мерапрыемстваў з удзелам дыпляматаў Эўразьвязу па ўсім сьвеце. ЭЗ таксама рашуча падтрымаў нашыя ініцыятывы на Генэральнай асамблеі ААН, у Радзе правоў чалавека, АБСЭ і Эўрапейскай палітычнай супольнасьці», — заявіла лідэрка беларускіх дэмсілаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па выніках Стратэгічнага дыялёгу Злучаныя Штаты заклікалі да безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі