Google апавясьціў жыхароў Беларусі аб адключэньні праграмаў манэтызацыі

Сымболіка Google. Ілюстрацыйнае фота

Зьмены адбудуцца ўжо 13 сьнежня. Яны, у прыватнасьці, зробяць немагчымай манэтызацыю каналаў для жыхароў Беларусі.

Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Манэтызацыя праз свае ўліковыя запісы ў праграмах зь Беларусі стане немагчымай.

Пра гэта Свабодзе стала вядома ад некалькіх блогераў, якія застаюцца ў Беларусі і маюць свае каналы і сайты з падключанай манэтызацыяй.

У жніўні сэрвіс AdSense адключылі ў Расеі.

AdSense праз кантэкстную рэкляму дазваляе манэтызаваць сайты і ютуб-каналы. AdMob выконвае падобныя функцыі, але для мабільных прыладаў.

З 21 па 26 студзеня людзям выплацяць апошні прыбытак з YouTube-каналаў ці сайтаў, пасьля чаго выплаты спыняцца. Гэта адбудзецца пры ўмове, што ў карыстальніка не дасягнуты парог аплаты ці не прыпынена атрыманьне плацяжоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як TikTok спрыяў узьлёту ўльтраправага кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі Кэліна Джарджэску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заменьнік лекара ў Тэлеграме. Гарадзенцы запусьцілі бот для лекавай фізкультуры