Беларуску Арыну Сабаленку прызналі найлепшай тэнісісткай году

Арына Сабаленка з прызам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, студзень 2024

Тэнісістка зь Беларусі завяршыла 2024 год на першым месцы ўсясьветнага рэйтынгу і атрымала ўзнагароду найлепшага гульца году.

Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры атрымала ўзнагароду найлепшага гульца году Ўсясьветнай тэніснай асацыяцыі (WTA Player of the Year award) пасьля таго, як здабыла два тытулы Вялікага шлема і завяршыла 2024 год на першым месцы ў рэйтынгу.

У іншых выніках галасаваньня тэнісных СМІ Эма Навара была адзначана як спартоўка з найбольшым прагрэсам, Пола Бадоса «вяртаньнем году», Лулу Сан «навічком году», а Сара Эрані і Жасьмін Пааліні — найлепшай парнай камандай году, піша Associated Press.

26-гадовая беларуска Сабаленка выйграла два тытулы «Вялікага шлема» — Australian Open у студзені і U.S. Open у верасьні. Таксама беларуска здабыла два іншыя тытулы ў гэтым сэзоне. У кастрычніку яна абагнала польку Ігу Сьвёнтэк на першым месцы ў рэйтынгу.

Арына Сабаленка таксама завершыць 2024 год у статусе першай у рэйтынгу WTA. У 2023 годзе Сабаленка таксама завяршыла год першай у рэйтынгу Ўсясьветнай тэніснай асацыяцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вельмі ганаруся сабой». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на US Open