Служба эвакуацыі BySol у лістападзе вывезла зь Беларусі ў 2,6 раза больш людзей, чым у верасьні

Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасьці BySol

У лістападзе 2024 году служба эвакуацыі фонду салідарнасьці BySol вывезла зь Беларусі ў 2,6 раза больш людзей у параўнаньні зь верасьнем, паведаміў «Позірку» кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Паводле Андрэя Стрыжака, у лістападзе зь Беларусі эвакуавалі 46 чалавек супраць 43 у кастрычніку і 18 у верасьні.

«З канца верасьня ідзе вялікая хваля тэрору, якая закранае розныя мэтавыя групы — актывістаў, сваякоў палітвязьняў і г. д. І ў нас шмат працы ў сувязі з гэтым. Бачу, што пакуль пераключыліся на індывідуальныя атакі накшталт 17 крымінальных артыкулаў супраць мяне і калегаў, але не выключаю, што вернуцца да практыкі набору новых закладнікаў», — сказаў Андрэй Стрыжак.

Служба эвакуацыі, адзначыў кіраўнік BySol, прымае паведамленьні на гарачую лінію ў Telegram. Тыя, хто зьвярнуўся па дапамогу, праходзяць працэдуру вэрыфікацыі.

  • Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць узмацненьне рэпрэсіяў у Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2024 году, якія пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Так, за лістапад 2024 году праваабаронцы зафіксавалі амаль удвая больш фактаў палітычна матываваных рэпрэсіяў у Беларусі, чым у кастрычніку: 671 у лістападзе супраць 366 у кастрычніку.
  • 15 лістапада Андрэй Стрыжак заявіў пра мабілізацыю ўсёй службы эвакуацыі зь Беларусі ў сувязі з новым рэйдам сілавікоў. 18 лістапада ён паведаміў «Позірку», што колькасьць заявак у службу эвакуацыі BySol павялічылася за тыдзень у 2,5 раза — 15 супраць 6 (столькі ў сярэднім паступала ў папярэднія тыдні).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 360 затрыманых, 178 памілаваных. Праваабаронцы расказалі, як выглядаюць рэпрэсіі перад новай выбарчай кампаніяй
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можна падумаць, рэпрэсіі спыніліся». Праваабаронцы заўважылі новую тактыку ўладаў у асьвятленьні барацьбы з палітычнымі апанэнтамі