Указам таксама вызначаецца парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных культурных, спартыўных, адукацыйных мерапрыемствах з «вызначэньнем краінавага пераможцы», дзе прадугледжана прадстаўніцтва дзяржавы толькі адной асобай (адной дэлегацыяй, камандай, калектывам).
У адпаведнасьці з указам фізычная асоба ці каманда з 1 сакавіка 2025 году зможа прадстаўляць Беларусь на такіх мерапрыемствах толькі пры адной з наступных умоваў:
- праходжаньня імі нацыянальнага адбору,
- накіраваньня іх для ўдзелу дзяржаўнай арганізацыяй,
- апавяшчэньня дзяржаўнага органа аб намеры ўзяць удзел у такім мерапрыемстве.
Пры гэтым упаўнаважаны орган мае права прызнаць недапушчальным удзел у міжнародным мерапрыемстве таго ці іншага прэтэндэнта на прадстаўленьне Беларусі.
Прадстаўнік Беларусі, які парушыў парадак, прадугледжаны наступным указам, будзе лічыцца парушальнікам законных інтарэсаў Беларусі і павінен будзе выплаціць кампэнсацыю да 1000 базавых велічыняў (памер кампэнсацыі вызначыць суд пасьля разгляду пазову ўпаўнаважанага органа).
Таксама ў адпаведнасьці з указам выкарыстаньне словаў «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «нацыянальны», «беларускі» ў найменьнях культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў, на якіх праходзіць адбор асобаў для падрыхтоўкі ці ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад імя Беларусі, з 1 сакавіка 2025 году дапускаецца толькі ў выпадку, калі арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржаўная арганізацыя.
Асобна ва ўказе агаворваецца, што Нацыянальная школа прыгажосьці надзяляецца статусам адзінага каардынатара ў арганізацыі і правядзеньні нацыянальнага конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь», адбораў прадстаўніц Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Конкурсы прыгажосьці як кірмаш для Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фінале конкурсу «Міс Беларусь 2023» паказалі танец з кувалдамі