Дата дня
10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН прынялі Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.
Таксама ў гэты дзень
1520 — Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантызму ад Каталіцкай царквы.
1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.
1918 — бальшавікі ўвайшлі ў Менск.
1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).
1963 — увялі ў эксплюатацыю першую чаргу калійнага камбінату ў Салігорску.
1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.
1991 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавескія пагадненьні аб спыненьні дзеяньня Саюзнай дамовы 1922 году і аб утварэньні СНД. Супраць прагаласаваў адзін дэпутат — былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду Валер Ціхіня.
2007 — пачалася трансьляцыя тэлеканалу «Белсат».
2015 — Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.
2022 — на цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ад імя нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зь лекцыяй выступіла ягоная жонка Натальля Пінчук.
У гэты дзень нарадзіліся
1852 — Вандалін Шукевіч, беларускі археоляг і этнограф.
1870 — Фэрдынанд Рушчыц, беларускі жывапісец і пэдагог.
1878 — Мікола Блёдуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледнік карысных выкапняў Беларусі.
1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.
1910 — Уладас Дрэма, мастак, музэязнаўца, гісторык культуры.
1926 — Уладзімер Бакуновіч, беларускі дзяяч у ЗША.
1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэмаў «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Міндоўга».
1939 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (заснаваны ў 1999 годзе).
1951 — Алесь Каско, беларускі паэт.
1957 — Валеры Шкаруба, беларускі мастак.
У памяці
1896 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.
2006 — Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.
2021 — Міхал Сапель, сьвятар, які адрадзіў беларускую імшу ў касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы ў Менску.