Гэтая лічба ўключае і асуджаных з палітычных матываў на абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Агляд ахоплівае факты палітычных рэпрэсій за 15–30 лістапада. У ім згадваецца пра пачатак судовага працэсу над музыкам і архітэктарам Аляксеем Сіленкам, прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх)» у дачыненьні былога супрацоўніка Веткаўскага музэю стараверства і беларускіх традыцый Аляксандра Нікіціна (тэрмін і від пакараньня невядомыя), новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі») журналіста, блогера і эсэіста Ігара Карнея.
«Пацьвердзілася інфармацыя, што мастакі Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі, арыштаваныя ў палітычна матываванай справе, знаходзяцца ў СІЗА», — адзначае ПЭН.
У аглядзе таксама гаворыцца пра зьмяшчэньне ў памяшканьне камэрнага тыпу калёніі № 1 Наваполацку журналіста Анджэя Пачобута.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаўІншыя факты рэпрэсій
Пазбаўлены месца для рэпэтыцый плястычны тэатар «ІнЖэст», заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Інстытуту культуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры і мастацтваў). Падкрэсьліваецца, што з восені 2021 году тэатар ня меў магчымасьці выступаць у Беларусі.
ПЭН зьвяртае ўвагу на тое, што Міністэрства інфармацыі склала «сьпіс друкаваных выданняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
«16 лістапада стала вядома, што з інтэрнэт-крамаў пачалі зьнікаць кнігі з ЛГБТК+ пэрсанажамі. Сталі недаступныя кнігі „Маленькае жыцьцё“ і „Людзі сярод дрэў“ Ханьі Янагіхары. Таксама зьніклі „Песьня Ахіла“ Мадлен Мілер і „Пакой Джаваньні“ Джэймса Болдуіна. Заканадаўчай забароны на такія кнігі ў Беларусі няма», — адзначаецца ў аглядзе.
Аляксандар Лукашэнка 2 сьнежня прызначыў міністрам культуры актора Руслана Чарнецкага, які да гэтага быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ягоны папярэднік на міністэрскай пасадзе Анатоль Маркевіч заявіў 13 кастрычніка аб выкараненьні ў галіне «дэструктыўных элемэнтаў», успамінае агенцтва «Позірк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тлумачым з Гурневічам. Граў нацыста і НКВДэшніка, танчыў у Тайляндзе: чым вядомы новы міністар культуры ЧарнецкіПасьля масавых пратэстаў, якія сталі рэакцыяй на сфальсыфікаваныя прэзыдэнцкія выбары 2020 году і гвалт з боку сілавікоў, сярод іншых пад рэпрэсіі трапіла вялікая колькасьць дзеячаў культуры. Многія звольніліся на знак пратэсту, былі вымушаныя пакінуць краіну. Адзін з найбольш паказальных прыкладаў — трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру ім. Янкі Купалы, большасьць якой падтрымала прыхільнікаў пераменаў.
Паводле зьвестак беларускага ПЭНу, за 2023 год было зафіксавана 1097 парушэнняў у дачыненьні 605 дзеячаў культуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На труне і на вакне. Цікавосткі пра беларускую выцінанку, якую ўключылі ў сьпіс UNESCO