Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі

Людзі ў Камішлі рвуць партрэт дыктатара Башара Асада. Рэжым Асадаў, спачатку бацькі, затым сына, кіраваў Сырыяй 54 гады

Таксама расейцы запэўніваюць, што іхным вайсковым базам у Сырыі нічога не пагражае.

У Міністэрстве замежных спраў Расеі заявілі, што Башар Асад правёў перамовы з апазыцыйнымі сіламі і ў выніку «вырашыў пакінуць прэзыдэнцкую пасаду, пакінуў краіну і даў указаньне перадаць уладу мірным шляхам».

У Маскве заклікалі да «шанаваньня ўсіх этнаканфэсійных сілаў сырыйскага грамадзтва» і наладзіць інклюзійны палітычны працэс, каб выканаць рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН.

«Расейскія вайсковыя базы на тэрыторыі Сырыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасьці. На дадзены момант сур’ёзнай пагрозы іх бясьпецы няма», — запэўніваюць у Маскве.

Чаму паведамленьне пра сыход Асада распаўсюджвае менавіта Расея, у МЗС гэтай краіны не патлумачылі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сырыйскія паўстанцы пасьля штурму ўварваліся ў амбасаду Ірану