Гэтае пагадненьне за некалькі тыдняў да падпісаньня расейскія СМІ назвалі «знакавым», але ніякіх дэталяў яго зьместу не ўдакладнялі. Подпісы пад дакумэнтам на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету ў Менску 6 сьнежня паставілі кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін.
Паводле BelPol, пагадненьне дасьць магчымасьць ствараць на тэрыторыі Беларусі новыя расейскія ваенныя базы і разьмяшчаць вайсковыя фармаваньні РФ.
Акрамя таго, у выпадку «пагрозы сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы і (або) канстытуцыйнаму ладу РФ і РБ з боку трэціх дзяржаў, іх аб’яднаньняў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп», удзельнікі дамовы павінны неадкладна даць адзін аднаму ваенную, ваенна-тэхнічную і іншую дапамогу і выкарыстоўваць наяўныя ў іх распараджэньні «ўсе сілы і сродкі».
Прадстаўнікі BelPol адзначаюць: з улікам таго, што цяпер баявыя дзеяньні вядуцца ў Курскай вобласці РФ і на акупаваных украінскіх тэрыторыях, якія Расея афіцыйна «ўключыла» ў свой склад, ёсьць усе фармальныя ўмовы, каб адправіць беларусаў ваяваць супраць Узброеных сілаў Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Пуцін і гарантыі небясьпекі для Беларусі — камэнтар былога дыплямата Кавалеўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу заявіў аб падрыхтоўцы беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну