У 2025 годзе ў Беларусі вырастуць падаткі для фізычных асобаў

Ілюстрацыйнае фота

Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.

У 2025 годзе ў Беларусі вырастуць падаткі для фізычных асобаў. Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.

Як паведамляе рэсурс Smartpress, які змог азнаёміцца з праектам бюджэту на 2025 год, у цэлым на кожнага беларуса падатковы прэс павялічыцца на 5-7 рублёў.

Падвышаюцца стаўкі зямельнага падатку, падатак на нерухомасьць, экалягічны; падаходны падатак зь фізычных асобаў будзе праіндэксаваны на прагнозную велічыню інфляцыі ў 2025 годзе – 5,4%.

У Беларусі стаўка падатку на нерухомасьць залежыць ад разьліковай вартасьці аднаго квадратнага мэтра, якая вызначаецца кожны год, яна складае 0,1% ад разьліковай вартасьці кабратнага мэтра. На 2025 год разьліковая вартасьць квадратнага мэтра падвышаецца ў Менску з 968 да 1020 рублёў, у абласных цэнтрах – з 806 да 850 рублёў, падымаецца разьліковая вартасьць і ў малых населеных пунктах.

Падатак на здачу жытла ў Менску на адзін пакой вырасьце з 47 да 50 рублёў, у абласных цэнтрах – з 44 да 46 рублёў. Вырасьце падатак і за здачу ў арэнду гаражоў.Падвышаецца і транспартны падатак. У прыватнасьці, на легкавы аўтамабіль, які важыць ня больш за 1,5 тоны – з 66 да 70 рублёў, і чым больш важыць аўта, тым большае, адпаведна, і падвышэньне.

Падатак 25% на звышдаходы будзе плаціцца з сумы, большай за 220 тысяч рублёў за год.Падымаюцца падаткі на ўтрыманьне сабак -- з 59,6 рубля да 63 рублёў за сабак патэнцыйна небясьпечных парод, з 11,9 да 13 рублёў – на астатнія пароды. Зьяўляецца шэраг ільгот у гэтым падатку – для інвалідаў, шматдзетных, людзей, якія жывуць аднакватэрных і блёчных жылых дамах.

Падаткам абкладаюцца апэрацыі з токенамі, ёсьць вялікі сьпіс ільготнікаў у гэтым падатку, у першую чаргу рэзыдэнты ПВТ.Падатак на падарункі трэба будзе плаціць, калі цана падарунку складае 11 516 рублёў (раней – 10 401 рубель).

У рэальнасьці ж падаткі падымуцца яшчэ вышэй, бо з наступнага году падымуцца і ўскосныя падаткі. Як паведамляе рэсурс pravo.by, павялічваюцца акцызы на алькагольную і тытунёвую прадукцыю.
Падатковая нагрузка на бюджэт 2025 году складзе 24,6%, у 2024 годзе яна будзе, паводле прагнозу, 23,8%, у 2023 годзе была 24%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2025 год. Што ў ім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьбіраюцца скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў