Другі год запар амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт названая першай паводле колькасьці праслухоўваньняў артысткай на папулярнай музычнай плятформе Spotify, паведамляе агенцтва Associated Press.
4 сьнежня стрымінгавы гігант прадставіў Spotify Wrapped 2024 — свой штогадовы агляд індывідуальных тэндэнцыяў праслухоўваньня, а таксама тэндэнцыяў папулярнай музыкі з усяго сьвету.
Тэйлар Сьвіфт (Taylor Swift) стала першай па праслухоўваньнях у сьвеце ў 2024 годзе, набраўшы больш за 26,6 мільярда праслухоўваньняў. За ёй ідуць канадзкі сьпявак, вядомы публіцы як The Weekend, пуэртарыканскі рэпэр Bad Bunny, канадзкі рэпэр Дрэйк (Drake) і амэрыканская сьпявачка Білі Айліш (Billie Eilish) ва ўказаным парадку.
У ЗША сьпіс самых папулярных артыстаў і гуртоў выглядае так: на першым месцы — Тэйлар Сьвіфт, за ёю Дрэйк, пасьля — амэрыканскі кантры-музыка Зак Браян (Zach Bryan), кантры-музыка і сьпявак Морган Уолэн (Morgan Wallen) і рэпэр Канье Ўэст (Kanye West).
Летась Тэйлар Сьвіфт пасунула з музычнага «трону» зорку рэггетону Bad Bunny, які ўтрымліваў запаветны тытул тры гады запар з 2020 году, і заняла першае месца ў сьвеце.
Сёлета Тэйлар Сьвіфт таксама атрымала званьне аўтаркі першага паводле колькасьці праслухоўваньняў альбома ў сьвеце ў 2024 годзе з «The Tortured Poets Department». За ім ідуць:
- «Hit Me Hard and Soft» Білі Айліш,
- «Short n’ Sweet» Сабрыны Карпэнтэр (Sabrina Carpenter),
- «Mañana Será Bonito» Караль Джы (Karol G),
- «eternal sunshine» Арыяны Грандэ (Ariana Grande).
Усе гэтыя альбомы новыя для 2024 году, за выключэньнем альбома Караль Джы, які выйшаў на пачатку 2023-га.
Найбольш папулярныя музычныя альбомы ў ЗША:
- зноў жа «The Tortured Poets Department» Тэйлар Сьвіфт,
- «One Thing At A Time» амэрыканскага сьпевака Ўолэна (Wallen), які выйшаў у 2023 годзе,
- «Short n’ Sweet» Сабрыны Карпэнтэр (Sabrina Carpenter),
- «Stick Season» сьпевака Ноа Каан (Noah Kahan),
- «The Rise and Fall of a Midwest Princess» сьпявачкі Чапэл Роан (Chappell Roan), які выйшаў у 2023-м.
Тым часам Сабрына Карпэнтэр са сваім летнім гітом «Espresso» сёлета лідзіруе паводле колькасьці праслухоўваньня песьні як у ЗША, так і ва ўсім сьвеце — яна сабрала больш за 1,6 мільярда праслухоўваньняў.
У сьвеце за ёй ідуць «Beautiful Things» амэрыканскага сьпевака Бэнсана Буна (Benson Boone), «Birds of a Feather» Білі Айліш, «Gata Only» чылійскіх сьпевакоў Флой Мэнор і Крыса МДж (FloyyMenor and Cris MJ) і «Lose Control» амэрыканца Тэдзі Суімса (Teddy Swims).
У ЗША пасьля «Espresso» Сабіны Карпэнтэр самымі папулярнымі кампазыцыямі сталі «Not Like Us» Кендрыка Ламара (Kendrick Lamar), «A Bar Song (Tipsy)» Шабузі (Shaboozey), «I Had Some Help» Пост Малон і Моргана Ўолена (Post Malone and Morgan Wallen) і «Million Dollar Baby» Томі Рычмана (Tommy Richman).
Тое, што самыя вядомыя выканаўцы ва ўсім сьвеце занялі першыя месцы на Spotify Wrapped, не павінна выклікаць зьдзіўленьня — яны займаюць бачнае месца ў стрымінгавым сэрвісе, у тым ліку ў яго вельмі ўплывовых плэйлістах, на дадатак да таго, што могуць пахваліцца вернымі, адданымі фанатамі.
Spotify — найбуйнейшая ў сьвеце музычная стрымінгавая плятформа (на яе долю прыпадае прыкладна 31% рынку), штомесяц ёю карыстаюцца 626 мільёнаў чалавек. Яна мае 246 мільёнаў падпісчыкаў больш як на 180 рынках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзін з маіх лепшых сяброў». Што яднае амэрыканскую зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю