Прысутнасьць манахіняў Сьвята-Елізавецінскага манастыра ў Шчэціне заўважылі беларускія эмігранты, якія жывуць у гэтым польскім горадзе. Яна правялі пікет каля павільёну, інфармуючы патэнцыйных пакупнікоў пра прарасейскую дзейнасьць рэлігійнай установы.
Раней у Эўропе ўжо здараліся выпадкі прыезду манахіняў гэтага манастыра, і тады гэта таксама сутыкалася з супрацівам беларускай дыяспары, піша выданьне Szczeciner.pl.
На запыты адказала Цэліна Волаш, прэс-сакратарка арганізацыі Żegluga Szczecińska Tourism Events, якая адзначыла, што арганізатары ня ведалі пра такую дзейнасьць беларускіх манашак.
«Кожны суб’ект, які заяўляе пра жаданьне ўдзельнічаць у Калядным кірмашы, праходзіць праверку на прадмет законнасьці вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці. Мы ня ведалі раней, што названая арганізацыя можа падтрымліваць прарасейскую дзейнасьць», — сказала яна.
Арганізатары кірмашу скасавалі дамову і прадухілілі далейшы гандаль манашак на кірмашы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прамудры Гасподзь» паставіў Лукашэнку «да карміла» ўлады ў Беларусі — мітрапаліт Веніямін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як манастыр РПЦ у Беларусі зарабляе мільёны даляраў