Дысцыплінарная камісія УЭФА наклала на варшаўскую «Легію» буйны штраф за тэкставік «Lukaszenka ch…j», які быў вывешаны на трыбунах 7 лістапада ў час футбольнай сустрэчы каманды зь менскім «Дынама» ў Лізе канфэрэнцый.
Польскі клюб мае заплаціць штраф у 17,5 тысячы эўра за такія паводзіны сваіх заўзятараў.
Афіцыйная матывацыя УЭФА — тэкст «не адпавядаў характару спартовай падзеі», піша польскі футбольны рэсурс legionisci.com.
У час сустрэчы ў Варшаве фанаты «Легіі» скандавалі вершаванкі супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымалі палітзьняволенага фаната менскага «Тарпэда», зь якім у варшавянаў сяброўскія адносіны.
Фанаты менскага «Дынама» на сустрэчы таксама выступілі з пасланьнем супраць Лукашэнкі, на стадыёне было шмат нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.