Візавы цэнтар Гішпаніі ў Менску зьмяніў правілы падачы дакумэнтаў

Сьцяг Гішпаніі

Цяпер патрабуецца ідэнтыфікацыя па фота.

Візавы цэнтар Гішпаніі ў Менску зьмяніў правілы падачы дакумэнтаў: зараз пры запісе на падачу патрэбная фотаідэнтыфікацыя.

Раней правілы зьмяніў візавы цэнтар гэтай краіны ў Маскве.

Навацыя закліканая змагацца з тымі, хто пад маркай аказаньня дапамогі ў атрыманьні візаў займае магчымыя даты на падачу.

У візавым цэнтры Гішпаніі ўдакладнілі, што захады ўжо далі пэўны плён. Пасьля ўвядзеньня зьменаў даты на падачу «віселі» у вольным доступе даволі доўга.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зачыняецца візавы цэнтар Вялікай Брытаніі. Куды беларусам цяпер зьвяртацца па візы