Дэпутат Дзярждумы: Расея гатова дапамагчы Грузіі «войскамі супраць барбараў»

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Леанід Калашнікаў

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кіраўнік Камітэту ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Грузіі.

«Калі Захад узмоцніць хваляваньні ў Грузіі, Расея гатовая дапамагчы грузінам войскамі супраць барбараў», — заявіў ён на тэлеканале «Россия-1».

Дэпутат Дзярждумы ўпэўнены, што ўкраінскі след заўважны ў Грузіі, і заявіў, што краіны Захаду «шукаюць прычыну, каб увесці свае войскі на ўкраінскую тэрыторыю і разьмясціць іх уздоўж межаў Расеі».

«Эхо Кавказа» нагадае, што ў сакавіку 2023 году менавіта Леанід Калашнікаў анансаваў аднаўленьне авіязносін паміж РФ і Грузіяй.

28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ абвясьціў аб прыпыненьні перамоваў з ЭЗ і адмове ад грантаў Эўразьвязу да 2028 году. Пры гэтым прэм’ер падкрэсьліў, што грузінскія ўлады застаюцца верныя сваёй мэце і краіна будзе гатовая да ўступленьня ў ЭЗ да 2030 году. Рашэньне ўладаў выклікала масавыя пратэсты, якія працягваюцца дагэтуль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Грузінскі журналіст і беларускі праваабаронца пра «сінія пальцы» на пратэстах у Грузіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схапілі і панесьлі. Некалькі разоў пасьпелі выцяць». Беларус расказаў пра сваё затрыманьне ў Грузіі