Хроніка перасьледу 21 лістапада: у Докшыцах за «экстрэмізм» судзяць «найлепшага работніка сыстэмы электраэнэргетыкі» раёну

Аўтазакі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў і іншых фактаў перасьледу з палітычных матываў.

У судзе Докшыцкага раёна 21 лістапада судзьдзя Вячаслаў Елісеенка разглядае справу Пятра Клімко. Яго судзяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»), паведамляе «Вясна».

У 2022 годзе кіраўніцтва раён адзначыла Пятра Клімко як «Найлепшга работніка сыстэмы электраэнэргэтыкі па выніках 2021 году». Пётр тады працаваў электраманцёрам апэратыўна-выязной брыгады Докшыцкага раёну электрычных сетак філіялу «Глыбоцкія электрычныя сеткі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 лістапада: у Менску за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатыры сям’і