Пра гэта паведамляе Associated Press.
15 лістапада каманда Косава адмовілася гуляць у дадатковы час другога тайму гульні ў Бухарэсьце пры ліку 0-0, пачуўшы прасэрбскія выкрыкі румынскіх заўзятараў. Матч быў спынены, адбылася бойка паміж гульцамі двух бакоў, і гульцы Косава сышлі з поля.
У выніку Румынія атрымала стандартную перамогу зь лікам 3-0. Пры гэтым УЭФА загадала Румыніі згуляць сваю першую хатнюю гульню ў адборачнай групе чэмпіянату сьвету ў наступным годзе на пустым стадыёне. Гэта стала пакараньнем за «расісцкія» крычалкі румынскіх фанатаў на адрас суседняй Вугоршчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбол пад нацыянальным сьцягам у ВаршавеВынік па змаўчаньні і тое, што Румынія атрымала тры пункты, не паўплывала на выніковае становішча ў групе Лігі нацый на ўзроўні С. Нават калі б каманда Косава перамагла ў тым матчы зь лікам 3:0, Румынія ўсё адно захавала б першае месца ў групе.
Аднак тое, што Румынія набрала 18 пунктаў замест 16, падняло яе вышэй за Швэцыю і Паўночную Македонію ў рэйтынгу пераможцаў груп Лігі нацый. Гэта можа стаць ключавым фактарам у лістападзе наступнага году, калі будуць завершаныя заяўкі на ўдзел у плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату сьвету.
УЭФА таксама аштрафавала румынскую футбольную фэдэрацыю на 128 тысяч эўра па шэрагу абвінавачаньняў, зьвязаных з «ксэнафобскімі антывугорскімі крычалкамі» і «правакацыйнымі палітычнымі паведамленьнямі, непрыдатнымі для спартовых мерапрыемстваў».
Румынія не прызнае абвешчаную ў 2008 годзе незалежнасьць Косава ад Сэрбіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УЭФА завяла ўжо дзьве справы за палітычныя акцыі на чэмпіянаце Эўропы