20 лістапада ўрад Нямеччыны абвясьціў пра новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне.
Поўны сьпіс зброі і вайсковай тэхнікі апублікаваны на сайце ўраду Нямеччыны.
У рамках новага пакета дапамогі Нямеччына абяцае перадаць Украіне, у прыватнасьці:
- боепрыпасы для БМП MARDER;
- 47 машын з супрацьміннай абаронай (MRAP);
- адну радыёлякацыйную станцыю TRML-4D;
- чатыры самаходныя гаўбіцы Panzerhaubitzen 2000 з запаснымі часткамі і больш за 40 тыс. боепрыпасаў да іх (калібр 155 мм);
- 20 бесьпілётнікаў-выведнікаў VECTOR з запчасткамі;
- 12 бесьпілётнікаў-выведнікаў HORNET XR;
- 100 бесьпілётнікаў-выведнікаў RQ-35 HEIDRUN;
- 120 бесьпілётнікаў-выведнікаў SONGBIRD;
- 60 бесьпілётнікаў-выведнікаў «Беркут»;
- два бесьпілётнікі-выведнікі VT-4 Ray;
- дзьве машыны BIBER з запчасткамі;
- тры танкі разьміноўваньня WISENT 1 з запчасткамі і тры плугі разьміноўваньня;
- восем тактычных дэсантных машын Caracal;
- 20 абароненых аўтамабіляў для памежнай службы;
- шэсьць вялікагрузных паўпрычэпаў M1070 Oshkosh;
- 8000 патронаў калібру 40 мм;
- 340 вінтовак HLR 338 з 314 тыс. патронаў да іх.
Ва ўрадзе Нямеччыны адзначылі, што на ваенную дапамогу Ўкраіне ўжо выдаткавана каля 5 млрд эўра за 2023 год і каля 1,6 млрд эўра за 2022 год. Яшчэ 2,9 мільярда эўра было выдзелена ў першыя два гады вайны на вайсковую дапамогу, якія паступіць толькі ў 2025–2028 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль заклікаў краіны ЭЗ дазволіць Украіне ўдары перададзенай зброяй па Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шольц і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон упершыню з 2022 году