Амбасада ЗША ва Ўкраіне паведаміла аб атрыманьні «канкрэтнай інфармацыі» аб магчымай моцнай паветранай атацы 20 лістапада.
«Праз значную небясьпеку амбасада будзе закрытая. [...] Амбасада ЗША рэкамэндуе грамадзянам ЗША быць гатовымі неадкладна схавацца ў выпадку абвяшчэньня паветранай трывогі», — адзначаецца ў паведамленьні амбасады ЗША.
Дыпляматы таксама заклікалі сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кіеве, вызначыць найбліжэйшае бомбасховішча, у якім можна схавацца, і пры неабходнасьці выконваць указаньні ўкраінскіх уладаў і службаў хуткага рэагаваньня ў выпадку надзвычайнай сытуацыі.
Ніякіх іншых дэталяў у амэрыканскай амбасадзе не паведамілі.
Пазьней дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Гішпаніі EFE паведаміла аб закрыцьці на дзень і гішпанскай амбасады ў Кіеве празь імаверную моцную атакі Расеі на ўкраінскую сталіцу. Праз пэўны час аб спыненьні працы паведамілі дыпляматычныя прадстаўніцтвы Італіі і Грэцыі.
Пазьней сытуацыю пракамэнтаваў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Георгі Ціхі: «У гэты 1001-ы дзень поўнамаштабнага ўварваньня пагроза расейскага абстрэлу такая ж актуальная, як і за папярэднюю тысячу дзён. Мы лічым, што было б карэктна, калі б партнэры ў 1001-ы дзень адрэагавалі гэтак жа, як і ў папярэднюю тысячу дзён, без дадатковага інфармацыйнага нагнятаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін зацьвердзіў сваім указам расейскую ядзерную дактрыну, у якой згадваецца Беларусь19 кастрычніка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зацьвердзіў сваім указам асновы дзяржаўнай палітыкі Расеі ў галіне ядзернага стрыманьня. Дакумэнт прадугледжвае, што Расея пакідае за сабой права выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку прымяненьня гэтай або іншай зброі супраць Расеі або яе хаўрусьніцы Беларусі.
Апроч таго, Расея зможа прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Расеі ці Беларусі як удзельнікаў саюзнай дзяржавы з выкарыстаньнем звычайнай зброі, якая створыць пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці краін.
Рашэньне аб выкарыстаньні ядзернай зброі ўхвальвае прэзыдэнт Расеі.
17 лістапада выданьні The New York Times, Associated Press і Reuters, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі аб зьбіцьці і пашкоджаньні 6 амэрыканскіх ракет ATACMS. У Кіеве пацьвердзілі толькі цэль атакі