Міністэрства надзвычайных сытуацый папярэджвае, што ўдзень 1 лістапада і ўначы 2 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны заходні вецер парывамі 15–20 мэтраў у сэкунду, удзень месцамі 21–24 м/с.
Паводле МНС, магчымае пашкоджаньне ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабесьпячэньня, пашкоджаньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзеньне дрэваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць загінулых ад паводкі ў Гішпаніі дасягнула 158. У краіне абвясьцілі трохдзённую жалобу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены