Ці могуць на нешта паўплываць гэтыя ідэі, калі ад 1994 году ніводныя выбары ў Беларусі і так ня былі прызнаныя сумленнымі? Госьць «ПіКу Свабоды» — сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
Раней Кныровіч прапанаваў дэмакратычным сілам выкарыстаць падчас прэзыдэнцкіх выбараў тактыку «разумнага галасаваньня». Ідэя заключаецца ў тым, каб апанэнты ўлады арганізавана галасавалі за любога контракандыдата Лукашэнкі. Сам блогер прапанаваў галасаваць за Алега Гайдукевіча. Акурат сёньня лідэр праўладнай ЛДПБ абвясьціў, што пойдзе на выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты ў 2025-м. На мінулых выбарах ён зьняўсяЦалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«Мы разумеем, што 26 студзеня ня будзе ніякіх выбараў. Гэта фармальная працэдура перапрызначэньня Лукашэнкі. І ад таго, як прагаласуюць людзі, не залежыць нічога. Я нават упэўнены, што ў бюлетэнях ня будзе імёнаў Чэрачань, Канапацкая ці Дзьмітрыеў, людзей, якія хоць неяк могуць выглядаць як нэўтральныя кандыдаты. Ёсьць галасы, якія кажуць, што ня трэба рабіць яўкую Але ж мы разумеем, што ў Беларусі каля 30% жыхароў — гэта прыхільнікі Лукашэнкі. І гэтага дастаткова, каб зрабіць любую тэлевізійную карцінку. І ў гэтых умовах мы маем магчымасьць нешта зрабіць ня з тым, што будзе ў канчатковых пратаколах, а з тым, як мы ставімся да людзей, якія сымпатызуюць дэмакратычным ідэям. Гэта можа быць Гайдукевіч альбо любы іншы кандыдат. Як і «супраць усіх», гэтых падыход супраць Лукашэнкі. Але падыход «супраць усіх не дазваляе афіцыйна агітаваць супраць Лукашэнкі. Гэта партызанскі падыход, бо ў Беларусі агітацыя „супраць усіх“ забароненая. А з падыходам „разумнага галасаваньня“ можна казаць, што „Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку“ і расказваць, што адбываецца ў краіне. Любы ўмоўны Іваноў зараз лепшы за Лукашэнку». — кажа Кныровіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што спроба ўключыць Беларусь у склад Расеі можа прывесьці да вайны«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.