У ліцэі № 1 Берасьця адбылася ўспышка кішачнай інфэкцыі. Увечары 17 кастрычніка і раніцай 18 кастрычніка 14 дзяцей трапілі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной клінічнай лякарні.
Вучні 9-11 клясаў шпіталізаваныя з сымптомамі вострай кішачнай інфэкцыі.
«Ва ўсіх лябараторна пацьвердзілася наравірусная этыялёгія захворваньня. Зараз стан усіх шпіталізаваных пацыентаў — сярэдняй цяжкасьці, стабільны, са станоўчай дынамікай», — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш чым у паўтара раза пабольшала выпадкаў атручэньня грыбаміПазьней ведамства дадало, што адмыслоўцы праводзяць супрацьэпідэмічныя захады:
- на харчаблоку аб’екту правялі заключную дэзынфэкцыю;
- абсьледаваны ўвесь пэрсанал установы;
- узятыя пробы для лябараторных дасьледаваньняў харчовай прадукцыі і з унутрышкольнага асяродзьдзя;
- узмоцнены кантроль за арганізацыяй харчаваньня, якасьцю правядзеньня прыборак, захаваньнем асабістай гігіены дзецьмі і інш.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што сытуацыя знаходзіцца на міністэрсткім кантролі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвярых першаклясьнікаў менскай школы шпіталізавалі з атручэньнем пасьля школьнага сьняданкуМіж іншым, гэта ня першы выпадак масавага заражэньня кішачнай інфэкцыяй у Берасьці сёлета. У траўні ўспышка здарылася ў адной з кавярняў падчас гастрафэсту: тады атруціліся 19 чалавек.