На 16 кастрычніка ў Беларусі 1289 палітвязьняў, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Палітзняволены Мікола Дзядок чацвёрты месяц знаходзіцца ў ШЫЗА. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Mikola Dziadok».
У верасьні стала вядома, што супраць Міколы распачалі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»).
Міколу затрымалі 11 лістапада 2020 году, пасьля чаго моцна білі. Яго асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня. Пазьней палітвязню ўзмацнілі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым. Паводле праваабаронцаў «Вясны», увесь час у зьняволеньні на яго чыняць ціск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць палітвязьня Міколы Дзядка, якому засталося быць у зьняволеньні паўгода, завялі новую крымінальную справу