Хлопчыкі-хасіды з традыцыйнымі пэйсамі радасна пасьміхаюцца, пазуючы для фота. Імаверна, яны ў Умані ўпершыню. Верасень 2024 году.
Сталы паломнік знаёміцца з навакольлем. За ім ідуць іншыя хасіды, якія толькі што прыбылі ва ўкраінскі горад, каб сустрэць тут Новы год.
Калі заканчваюцца малітвы, паломнікі весела бавяць час – на вуліцах Умані яны танцуюць.
Паломнік пазуе для фота.
На галовах і ў руках маладых хасідаў — тфілін, чорныя скураныя куфэрачкі для пэргамэнту з тэкстамі Торы. У гэтых тэкстах, якія служаць асноваю габрэйскай веры, ёсьць наказ накладаць тфілін. Адзін куфэрачак накладаюць на галаву, другі на руку ў часе ранішняй малітвы.
Яшчэ адзін малады паломнік-хасід, які пагадзіўся, каб яго сфатаграфавалі.
Паломніцы-хасідкі тым часам рыхтуюць сваё часовае жыльлё ў Умані да сьвята.
Хасіды камунікабэльныя і адкрытыя людзі.
Традцыйна апранутыя маладыя хлопцы-хасіды занятыя сваімі тэлефонамі.
Хасіды напярэдадні Рош га-Шана, Умань, 30 верасьня 2024 году.
Яшчэ адзін мужчына з задавальненьнем пазуе для фота.
Адпачынак пасьля заканчэньня малітваў, верасень 2024.
Гэты паломнік апрануты цалкам сучасна, але абавязкова мусіць быць таліт — прастакутная накідка з чатырма кутасамі на ражках, якую накідваюць на галаву ў знак пакоры перад Богам.
Вуліцы ўкраінскага гораду перапоўненыя паломнікамі-габрэямі.
Сталы і малады хасіды размаўляюць.
Умань на час сьвяткаваньня Рош га-Шана набывае незвычайны для сябе калярыт. Верасень 2024.
Малады паломнік-хасід папраўляе капялюш
Хлопчык уважліва назірае за размовай дарослых.
Галоўнае для паломнікаў — малітва.
На супольнай малітве.
Асобная малітва.
У сынагозе пераважна мужчыны, для жанчын існуе асобны ўваход, але іх забаронена фатаграфаваць.
Усе разам праслаўляюць Бога, дзякуюць Яму за дар жыцьця і радуюцца надыходу Новага году. Сёлета яны сустракаюць 5785 год.
Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.