Апошнія некалькі гадоў Італія пакутуе праз засухі, зьвязаныя з глябальнымі зьменамі клімату. Возера Пэргуза, якое звычайна займала плошчу ў 1,8 квадратных кілямэтра, цяпер, па словах назіральнікаў з экалягічнага праекта Legambiente, ператварылася ў лужыну. У апошнія некалькі месяцаў на Сыцыліі стаіць анамальная сьпякота і практычна няма дажджоў.
У 2021 годзе Сыцылія ўстанавіла новы эўрапейскі рэкорд сьпякоты: тэмпэратура там паднялася да 48,8 градусаў Цэльсія. Некаторыя муніцыпалітэты ўвялі абмежаваньні на выкарыстаньне прэснай вады.
Высыханьне возера Пэргуза нясе пагрозу ўсёй экасыстэме Сыцыліі. Кліматолягі папярэджваюць, што калі тэндэнцыі пацяпленьня захаваюцца, да 2030 года да трэці тэрыторыі Сыцыліі ператворыцца ў пустыню, падобную на пустыні Туніса і Лібіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча будзе дапамагаць Украіне зьбіваць расейскія ракеты. Як гэта тэхнічна магчыма і калі пачне працаваць пагадненьне?