Выданьне называе свой сьпіс рэйтынгам найбольш важных і ўплывовых кніг эпохі. Ацэньваліся кнігі, якія выйшлі пасьля 1 студзеня 2000 году. Сярод іх апынулася і кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Кнігу выдалі ў 2013 годзе. Яна расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Гэта мастацка-дакумэнтальная проза, non-fiction.
Паводле кнігі ўжо ставілі спэктаклі ў Беларусі. За творчасьць як «помнік пакутам і мужнасьці ў наш час» Алексіевіч далі ў 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Кожны з апытаных экспэртаў назваў 10 найлепшых кніг. Удзел у адборы бралі Стывэн Кінг, Карл Увэ Кнаўсгаард, Элін Хільдэрбранд, Томас Чатэртан Уільямс, Сара Маклін, Мін Джын Лі і сотні іншых.
У 2019 годзе кніга «Час сэканд-хэнд» заняла трэцяе месца ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагодзьдзя, складзеным брытанскім выданьнем The Guardian.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Святлана Алексіевіч. Нобэлеўская лекцыя