Беларусь зможа закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі

Ілюстрацыйнае фота

Новаўвядзеньне ўступае ў сілу ад 7 ліпеня.

Мэдычныя ўстановы змогуць закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Новаўвядзеньне набудзе сілу 7 ліпеня. Гэта рашэньне Міністэрства аховы здароўя, піша выданьне «Белорусы и рынок».

Дзяржаўныя закупкі мэдыкамэнтаў з гэтай дзяржавы будуць праходзіць паводле такога ж рэглямэнту, які прадугледжаны для паставак з краін Эўразьвязу і ЗША. Цяпер закупкі праходзяць без правядзеньня афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі. Аднак яе павінны пачаць. Закупкі можна ажыцьцяўляць для тых лекаў і сродкаў, у якіх ёсьць рэгістрацыя ў краінах Эўразьвязу, Расеі і ЗША.

Як піша 024.by, пры ўдзеле ў працэдурах закупак пастаўшчыкі павінны будуць прадастаўляць копіі экспартных сэртыфікатаў і сэртыфікатаў аб рэгістрацыі мэдычных вырабаў у Кітаі.

Як вядома, годам раней у Беларусі спрасьцілі правілы дзяржаўнай рэгістрацыі БАД (біяактыўных дабавак), мэдычных прэпаратаў і мэтодык па лячэньні з Кітаю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі. Разьбіраемся
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя прызнала перабоі з пастаўкамі некаторых лекаў у Беларусь і расказала, калі яны зьявяцца