Са студзеня па травень у Беларусі зафіксавалі 1,7 тыс. выпадкаў кохліку, паведаміла намесьніца міністра аховы здароўя Сьвятлана Нячай у эфіры тэлеканалу СТВ 30 чэрвеня. Нячай заклікала рабіць прышчэпкі ад кохліку.
Кохлік — бактэрыяльная інфэкцыя, якая распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам і асабліва цяжка працякае ў дзяцей у першыя гады жыцьця.
Паводле зьвестак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі, якія цытуе «Позірк», у 2019 годзе паказьнік захворваньня на кохлік у Беларусі быў 8,2 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва. Сёлетні паказьнік менш чым за паўгода істотна вышэйшы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вярнулася забытая хвароба, пры чым тут вайна, COVID-19 і Міністэрства здароўя. Запыталіся трох экспэртаў пра адзёр