Шлюб, як піша выданьне, праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасьці: шматлікім гасьцям забаранілі згадваць пра яе, а сам Кадыраў нічога не расказваў аб будучых вясельлях.
«Новая газета Европа» паведамляе, што ў дзень вясельля фэдэральную трасу «Каўказ» у Чачні перакрывалі супрацоўнікі рэспубліканскага ўпраўленьня ДІБДР. Але нягледзячы на гэта на трасе здарыўся інцыдэнт: легкавы аўтамабіль Ford Focus, які выехаў на дарогу, быў збіты першай машынай у картэжы маладых, браняваным Rolls-Royse. Кіроўцу легкавога аўтамабіля пасьля шпіталізавалі.
Аб вясельлі сярэдняга сына Кадырава Элі таксама паведамілі апазыцыйныя чачэнскія каналы. Паводле інфармацыі «Новая газета Европа», жонкай Элі Кадырава стала дачка Хедзі Дэлімханавай – старэйшай унучкі дэпутата Дзярждумы ад Чачні Адама Дэлімханава, якой, як сцвярджаюць журналісты, ня можа быць больш за 14 гадоў. Каўказ.Рэаліі, у сваю чаргу, пішуць, што нявестай Элі Кадырава стала ўнучатая пляменьніца дэпутата, а не ўнучка.
Аб нявесьце Адама Кадырава, дачцэ чачэнскага сэнатара Сулеймана Герэмеева, інфармацыі няма. Сулейман Герэмееў уваходзіць у найбліжэйшае асяродзьдзе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і даводзіцца стрыечным братам дэпутату Дзярждумы Дэлімханаву, удакладняюць Каўказ.Рэаліі.
Дзеці і сваякі Кадырава рэгулярна прызначаюцца на важныя пасады і атрымліваюць высокія рэгіянальныя ўзнагароды. У траўні 2024 году яго старэйшы сын, 18-гадовы Ахмат Кадыраў, стаў міністрам па фізычнай культуры і спорце Чачні. Пасьля ён прызначыў сваімі намесьнікамі сына прэм'ер-міністра рэспублікі Магамеда Даудава, Умара Даудава, і пляменьніка дэпутата Дзярждумы Адама Дэлімханава, Ахмад-Хаджы Дэлімханава. У мінулым годзе 16-гадовы Адам Кадыраў быў прызначаны «начальнікам аддзела забесьпячэньня бясьпекі» свайго бацькі і куратарам батальёна імя шэйха Мансура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня ўраду Чачэніі падаў у адстаўку, 18-гадовы сын Кадырава трэці раз стаў міністрам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні