Вітраж прыбралі, паставіўшы замест яго белы шклопакет.
У Салігорску на школе № 2 зьнішчылі вітраж зь беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам. Цяпер на ягоным месцы белы шклопакет.
Пра зьнікненьне вітража паведаміла суполка Belarusian Soviet Monumental ART.
«Аналягічная сытуацыя з былым кінатэатрам „Электрон“ у Менску, зараз там будзе рэканструкцыя, і, хутчэй за ўсё, сграфіта пазбавяцца. Вядомая мазаіка ў Баранавічах знаходзіцца на грані разбурэньня. І да гэтага часу няма станоўчага адказу па пано Кузьняцова з-пад Слуцку», — пералічылі іншыя праблемныя месцы аўтары суполкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні зьнесьлі казармы канцы ХІХ ст., хоць дагэтуль улады абяцалі «рэканструкцыю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта зьнішчылі «Бярозку»? Як у Менску зьнікаюць знакавыя мясьціны