Ім пагражала да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
У Гомлі колішняга кіраўніка Чыгуначнага раёну гораду Аляксандра Сівакова і ягоную намесьніцу Натальлю Жук асудзілі на 3 гады калёніі. і
Як паведаміла «Наша ніва», чыноўнікам інкрымінавалі перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў паводле ч. 3 артыкулу 426 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі звольнілі кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну, ёсьць неафіцыйная інфармацыя пра ягоны арыштРаней паведамлялі, што Аляксандра Сівакова і Натальлю Жук затрымалі ў пачатку лютага 2023 году працоўным месцы.
Аляксандар Сівакоў узначаліў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомля ў сьнежні 2019 году. Ён быў дэпутатам Гомельскага гарадзкога Савета дэпутатаў, быў сябрам выбарчай камісіі ад раённай арганізацыяй «Белая Русь» у 2016 годзе.