Летась камісія экспэртаў Цэнтру дзяржаўнай мовы (VVC) разгледзела прапанову пачаць дыскусію аб зьмене назвы беларускай дзяржавы ў латыскай мове – ужываць замест Baltkrievija слова Baltrutēnija. Адпаведна, і беларусаў трэба было б называць не baltkrievi, а baltrutēņi.
Як стала вядома агенцтву LETA, камісія гэтую прапанову не падтрымала.
Летась у траўні камісія рэкамэндавала надалей інакш называць па-латыску прыналежны Калінінградзкую вобласьць – анкляў, які належыць Расеі. Лінгвісты заявілі, што лепш выкарыстоўваць гістарычную назву Кёнігсберг (Kēnigsberga) або Караляучы (Karaļauči).
Як называюць Беларусь на сваіх мовах дзяржавы-суседкі
- Літва — Baltarusija
- Латвія — Baltkrievija
- Польшча — Białoruś
- Украіна — Білорусь
Некаторыя іншыя краіны таксама называюць Беларусь непадобна да арыгінальнай назвы:
- Вугоршчына — Fehéroroszország
- Эстонія — Valgevene
- Фінляндыя — Valko-Venäjä
- Нарвэгія — Hviterussland
- Грэцыя — Λευκορωσία