Добраахвотнікі-беларусы
У сьпісе асоб, якіх шукае МУС Расеі, знаходзяцца тысячы замежных грамадзян. Незалежнае расейскае выданьне «Медиазона» высьветліла імёны 396 чалавек з 36 краін сьвету, якія зьмешчаныя ў базу зь відавочна палітычных матываў. Кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін у лютым гаварыў пра справы, заведзеныя супраць 593 іншаземцаў, якія прадстаўляюць 46 краін.
«Арыентуючыся на падразьдзелы МУС Масквы, мы выявілі ў вышуку больш за 700 іншаземцаў, якія наўрад ці апынуцца ў Расеі, але тым ня менш знаходзяцца тут пад сьледзтвам зь відавочна палітычных матываў», — піша выданьне.
У базе ёсьць некалькі тысяч беларусаў, многія зь іх фігуравалі раней у так званым «сьпісе Рыбара», які падаваў імёны добраахвотнікаў на баку Ўкраіны ў вайне. У базе імёны некалькіх каліноўцаў: гэта Дзяніс Прохараў, Вадзім Кабанчук, Ян Мельнікаў, Дзяніс Урбановіч і іншыя.
Ёсьць у сьпісе і загінулыя байцы Павал Горбач і Эдуард Лобаў.
Акрамя іх, у крымінальным вышуку знаходзяцца Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, якія ваявалі за Ўкраіну і трапілі ў расейскі палон яшчэ ў чэрвені 2022 году.
Сярод замежных добраахвотнікаў украінскага войска ў вышуку больш за ўсё грамадзян Грузіі — 100 чалавек. Грамадзян Вялікай Брытаніі — 93, беларусы на трэцяй пазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне назавуць вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які летась загінуў у БахмуцеЖурналісты і блогеры
Ёсьць блогеры — Сяргей Бяспалаў, кіраўнік Nexta Сьцяпан Пуціла і ягоны былы паплечнік Ян Рудзік.
У расейскай базе знаходзяцца як мінімум два галоўныя рэдактары беларускіх незалежных СМІ: Павал Сьвярдлоў з «Эўрарадыё» і Сьвятлана Гарда з Media-Polesye. Таксама ў вышуку дырэктар Malanka.Media Павал Марыніч і вядоўца Кацярына Ерусалімская.
Акрамя таго, у сьпісе знайшліся журналісты Яўген Валошын, Ганна Любакова, Алена Шабуня, пераможца World Press Photo Надзея Бужан, рэдактар orsha.eu Ігар Казьмярчак, паліталягіня Кацярына Шмаціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзёньнікі ўцёкаў зь Беларусі». Паэт і праваабаронца Сяржук Сыс выдаў кнігу вершаў аб тым, як праз Украіну дабіраўся да ЛітвыПалітыкі
У сьпіс трапілі прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык і Вольга Гарбунова, экс-амбасадар у Аргентыне і сябра НАУ Уладзімер Астапенка, дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі і Франак Вячорка.
Сама Ціханоўская ў сьпісе была, але затым зь невядомых прычын яе адтуль прыбралі.
Праваабаронцы
Расейскі МУС шукае і беларускіх праваабаронцаў, якія фіксавалі парушэньні правоў чалавека і Канстытуцыі Беларусі. Гэта прадстаўнікі «Вясны» Натальля Сацункевіч, былыя палітзьняволеныя Леанід Судаленка і Марыя Тарасенка.
Таксама ў вышуку горадзенскі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч і асуджаны да 8 гадоў калёніі завочна Зьміцер Салаўёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што адбываецца з тымі, каго затрымалі падчас масавых арыштаў 23 студзеняСправы за знос савецкіх помнікаў
Асобным разьдзелам у вышуку праходзяць тыя, хто спрычыніўся да зносу помнікаў савецкай эпохі ў сваіх краінах. У базе імёны дзясяткаў палітыкаў. У прыватнасьці гэта экс-мэр Рыгі Мартыньш Стакіс, на якога раней завялі крымінальную справу ў Беларусі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга каля мэрыі замест чырвона-зялёнага. Таксама ў расейскім вышуку экс-міністарка ўнутраных спраў Марыя Голубева і 67 дэпутатаў латвійскай Саэймы, якія галасавалі за знос савецкіх помнікаў, і 15 сяброў Рыскай гарадзкой рады.
У вышуку прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас і дзяржаўны сакратар Таймар Пэтэркап.
У сьпісе некалькі дзясяткаў літоўскіх палітыкаў, у тым ліку міністар культуры Сіманас Кайрыс і экс-мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус, мэр Клайпеды Арвідас Вайткус і 16 дэпутатаў клайпедзкай рады.
Сярод польскіх палітыкаў у вышуку нацыянальны скарбнік Караль Рабэнда і мэр Валбжыха Роман Шэлэмэй. Сярод украінскіх — мэры Луцку і Роўнага Ігар Палішчук і Аляксандар Трацяк адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ абвясьціла вышук патрыярха Кірыла ў справе аб замаху на тэрытарыяльную цэласьць Украіны