Карціну абараняе куленепрабівальнае шкло, па якім, у тым ліку, і расьцёкся суп. «Што важнейшае — мастацтва ці права на здаровую, экалягічна чыстую ежу?», — спыталі актывісткі, стоячы перад карцінай.
Паводле паліцыі, абедзьве жанчыны былі затрыманыя. Наведвальнікаў залі, дзе выстаўленая карціна, эвакуавалі. Прыкладна праз гадзіну памяшканьне зноў адчынілі для публікі. Твор мастацтва не пацярпеў, паведамілі ў музэі.
Агенцтва France-Presse адзначае, што інцыдэнт у Люўры здарыўся на фоне пратэстаў францускіх фэрмэраў па ўсёй краіне. Абліўшы «Мону Лізу» супам, жанчыны перад затрыманьнем выгукнулі таксама, што «сельскагаспадарчая сыстэма хворая», а «фэрмэры паміраюць на працы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Люўр аднаўляе працу праз чатыры месяцы пасьля закрыцьцяАдказнасьць за надзвычайнае здарэньне ў Люўры ўзяла на сябе група пад назвай «Харчовая контратака». Група заявіла, што суп — гэта толькі «пачатак кампаніі грамадзянскага супраціву з патрабаваньнем забясьпечыць грамадзтва здаровым і стабільным харчаваньнем».
Пасьля таго, як у сьнежні 1956 гады наведнік шпурнуў у «Мону Лізу» камень, пашкодзіўшы ёй левы локаць, карціну пакрылі шклом. З 2005 года гэтае шкло зрабілі куленепрабівальным.