Узарваліся цыстэрны з палівам, якое перавозіў цягнік. Паводле каналу Mash, падарваліся два вагоны. «База» паведамляе, што выгаралі чатыры вагоны. Сьцьвярджаюць, што ніхто не пацярпеў. Афіцыйныя крыніцы пра другую аварыю на момант публікацыі навіны не паведамлялі.
Паўночнамуйскі абыход выкарыстоўваецца як аб’язная дарога вакол адкрытага ў 2003 годзе аднайменнага тунэлю. Украінскія СМІ з спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах сьцьвярджаюць, што другі цягнік быў падарваны на мосьце абʼязнога шляху.
Пятнаццацікілямэтровы тунэль — самы працяглы на чыгунках Расеі. Байкала-Амурская магістраль актыўна выкарыстоўваецца для гандлю з Кітаем.
Нагрузка на магістраль рэзка вырасла пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну з прычыны перамяшчэньня транзыту грузаў з порту Новарасійску і партоў Балтыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі масавага затрыманьня студэнтаў у Берасьці