Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Язэпа Лёсіка

Язэп Лёсік

Падзеі 18 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

18 лістапада 1883 году нарадзіўся Язэп Лёсік, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, у 1918–1919 гг. старшыня Рады БНР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Гэты дзень у гісторыі

1700 — бітва пад Алькенікамі супраць гегемоніі роду Сапегаў, унутраная вайна ў ВКЛ

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Латвіі.

1920 — бальшавікі выбілі аддзелы Булак-Балаховіча з Мазыра

1989 — у Чэхаславаччыне апазыцыйна настроеныя групы стварылі адзіную арганізацыю — Грамадзянскі форум, нефармальным лідэрам якога неўзабаве стаў драматург-дысыдэнт Вацлаў Гавэл. Пачалася Аксамітная рэвалюцыя.

Акцыя пратэсту ў Празе, лістапад 1989

У гэты дзень нарадзіліся

1787Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1901 Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

Джордж Гэлап

1902 Міхась Машара, беларускі паэт.

Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952

1912 Павал Кавалёў, беларускі пісьменьнік, у 1955-1967 гадах — рэдактар часопісу «Вожык», у 1967-1972 гадах — галоўны рэдактар часопісу «Полымя».

1931Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч, у 1986-1990 гадох — галоўны рэдактар газэты «Лiтаратура i мастацтва».

Анатоль Вярцінскі

1931 Генадзь Мурамцаў, скульптар.

1952Эдвард Зайкоўскі, археоляг і асьветнік.

Эдвард Зайкоўскі

У памяці

1922Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік.

Марсэль Пруст

1962Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Нільс Бор

1979 Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, вынаходнік дэбюту Верасава.

2011Элеанора Вецер, мастацтвазнаўца, адна са стваральніц Музэю старажытнай беларускай культуры ў Акадэміі навук.