Намесьнік начальніка Сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што ведамства выяўляе ўсіх удзельнікаў карупцыйнай схемы ў малочнай галіне, паведамляе БелТА.
Упершыню сілавікі паведамілі, што пры атрыманьні хабару затрымалі і дырэктара ААТ «Бабушкина крынка».
Бычак заявіў, што КДБ выявіў маштабную схему, паводле якой службовыя асобы беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў нібыта атрымлівалі буйныя хабары за арганізацыю паставак малочнай прадукцыі за мяжу, а таксама па нявыплаце падаткаў.
Па словах Бычака, прадстаўнікі камэрцыйных структур рэалізавалі схему, паводле якой ад падаткаў утойвалася ня менш як 10 млн даляраў за год.
КДБ затрымаў 26 чалавек, 15 зь іх знаходзяцца пад вартай.
Пры атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры затрымалі дырэктара ААТ «Бабушкина крынка» Генадзя Скітава.
Аб затрыманьнях на ААТ «Бабушкина крынка» 14 лістапада паведаміў Аляксандар Лукашэнка падчас нарады з чыноўнікамі. Паводле яго, кіраўнік «Бабушкиной крынки» прызначыў дырэктарамі філіялаў «сваю каманду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паводле такой схемы многія працуюць». Чаму прыйшлі да кіраўнікоў малочных заводаў і што з малочным рынкам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў аб раскрыцьці «малочных схем» на пастаўках у Расею. Арыштавалі 15 чалавек