Беларуская нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кінакампанія абмяркоўваюць стварэньне першага фільма сумеснай вытворчасьці, заявіў генэральны дырэктар «Беларусьфільма» Юры Аляксей. Гэта адбылося ў час візыту кітайскай дэлегацыі на кінастудыю, піша БелТА.
Аляксей адзначыў, што 20 лістапада падчас Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» Беларусь і Кітай плянуюць падпісаць пагадненьні аб намерах, а ў сьнежні — дамову аб сумеснай кінавытворчасьці.
«Сёньня мы паказваем нашым сябрам свае магчымасьці. Мы спадзяёмся наладзіць узаемадзеяньне і разьвіваць адносіны ў сфэры культуры і кіно. Дзякуючы сумеснаму фільму адносіны Беларусі і Кітая за дзьве гадзіны зможа ўбачыць увесь сьвет», — дадаў Юры Аляксей.
Тэматыку фільма кіраўнік кінастудыі пакуль не тлумачыў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скандалы, крымінальныя справы, палітрукі. Што было на «Беларусьфільме» раней і чаго чакаць пры новым дырэктаруРаней Юры Аляксей агучваў пляны кінастудыі зьняць фільм пра Аляксандра Лукашэнку. Але падрабязнасьцяў праекту ніхто не расказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларусьфільме» хочуць зьняць кіно пра Лукашэнку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўжо не пра кіно, а пра ідэалёгію». Што сёлета адбываецца з фэстывалем «Лістапад»