У Менску ўводзяць адзіны праязны на ўсе віды транспарту

Касы менскага мэтро, архіўнае фота

Кошт месячнага дакумэнта — 51,05 рубля.

Адпаведнае рашэньне Менгарвыканкаму набывае моц ад сёньня.

Кошт адзінага праязнога больш выгадны, чым цэньнік на цяперашні аналяг на чатыры віды транспарту — аўтобус, трамвай, тралейбус і мэтро (бонусам — экспрэс-аўтобус), адзначае Zerkalo.

Такі праязны зараз каштуе 69,86 рубля на месяц. Кошт ужо адзінага праязнога на месяц — 51,05 рубля.

Адзіны праязны на 10 дзён будзе каштаваць 17,93 рубля, на 15 дзён — 26,89 рубля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальны прадукт. Як за час кіраваньня Лукашэнкі ў Беларусі зьменшыўся ўраджай бульбы