Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакумэнтальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Падавацца на прэмію маюць права і ляўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасьць кніг аднаго аўтара, піша «Будзьма».
Падрабязьней з рэглямэнтам можна азнаёміцца тут.
Для ўдзелу ў прэміі трэба будзе запоўніць google-форму і даслаць арганізатарам электронны варыянт кнігі ў фармаце тэкставага дакумэнту Microsoft Word або PDF. Пры магчымасьці таксама — перадаць папяровую вэрсію кнігі.
За ходам конкурсу можна будзе сачыць на афіцыйных старонках Прэміі:
https://giedroyc.penbelarus.org/
https://www.facebook.com/giedroyc.by
https://www.instagram.com/giedroyc.by/
https://t.me/PENBelarus
Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 году. Яе ляўрэатамі ў розныя сезоны станавіліся Ўладзімер Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог журналіст Свабоды Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: ці бараніў нехта Стары Менск пасьля вайны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Ежы Гедройця ўручылі Сяргею Абламейку за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 краін, чатыры выдавецтвы, зь Беларусьсю складана. Расказваем пра новую інтэрнэт-кнігарню «Кнігаўка» (+ сьпіс іншых крамаў)